Спадчына: Ляхавіцкі завод «Металапластмас»
Панядзелак, 17 Ліпень 2023 14:36
7 ліпеня 2023г. — 45 гадоў з дня стварэння ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас» (1978)
На прамысловай карце Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці 7 ліпеня 1978 г. з’явілася новае прадпрыемства — «Вопытны завод металічнай тары», якое было створана на базе тарнага завода. Першая прадукцыя — бляшанкі, якія выкарыстоўваліся для ўпакоўкі і захоўвання сушанай бульбы для маракоў далёкага плавання.
Пазней сталі выпускаць покрыўкі для шклатары. 25 млн. штук у год — лічылася вельмі добрым вытворчым паказчыкам. У 1982 г. на заводзе асвоена перапрацоўка поліэтылену высокага ціску і наладжана вытворчасць поліэтыленавых коркаў. У 1984 г. асвоены выпуск палімерных скрынак для бутэлек.